rulururu

post Веснавы дарануак ад HAIR PEACE SALON

Категория: Новости | Дата публикации: 26 Март 2008 (09:59) | Просмотров: 197

Гэтымі веснавымі днямі ўсе навакольле зьдзіўленна назірае за бясконцымі і нечаканымі зьменамі сонца і сьнежнай завірухі. Усё прытаілася ў чаканьні выбуху сапраўднага веснавога пазітыву. Гурт HAIR PEACE SALON так сама вонкава прыпыняе сываю дзейнасьць. Але на самой справе, гурт схаваўся ў студыю, каб у хуткім часе з’явіцца з новымі песьнямі. А ўсім хто чакае сустрэчы з іх музыкай, каб гэтым часам не сумавалі, гурт робіць падарунак – новыя трэкі «TAND THE RAIN» «ICE AGE», «BORDERLINE» і фотасэсію з простага этэру праграмы Марыны Ціхаміравай «Музычны Партал».

Песьні неаднаразова гучалі на канцэртах, але не патрапілі на EP «GIPSY». Пад час этэру яны былі звыкананы ў акустычнай аранжоўцы, гэтакай erotic-lounge version (як шуткуюць самі музыкі). Яны сталі нетаропкімі і дажджова-маркотнымі, як першы веснавы дзень, але, з прадчуваньнем хуткай перамогі вясновага буянства.

«STAND THE RAIN», «ICE AGE» і «BORDERLINE» можна спампаваць з сайту гурта http://hairpeacesalon.com.

ruldrurd
2007 - 2008 © Alternative-BY - Альтернативная музыка Беларуси

Рейтинг@Mail.ru Статистика посещений Alternative-BY